BE RU EN

На дарозе Менск-Мядзель BMW урэзаўся ў пасажырскі аўтобус (Фота)

  • 16.07.2012, 16:06

16 ліпеня на дарозе Менск-Мядзель BMW 323 выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам, які ішоў па маршруце Паставы-Менск.

У выніку сутыкнення легкавы аўтамабіль загарэўся, паведамляе БелТА.

У аўтобусе знаходзіліся 26 пасажыраў. Кіроўца BMW памёр на месцы. Ад наймацнейшага ўдару легкавік быў пагнуты настолькі, што цела загінулага работнікам МНС удалося дастаць толькі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. У аўтобусе пацярпелі кіроўца і трое пасажыраў. Траіх пацярпелых шпіталізавалі - у іх розныя траўмы, іх стан здавальняючы. Яшчэ адна пасажырка адмовілася ад шпіталізацыі. У жанчыны раны ілба і правай шчакі. Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны