BE RU EN

Выезд беларускай моладзі за мяжу зноў «упарадкавалі»

  • 10.07.2012, 13:57

Беларускім школьнікам і студэнтам больш не запатрабуецца ўзгадняць з Мінадукацыі выезд за мяжу для вучобы і ўдзелу ў мерапрыемствах.

З гэтага часу выезд за мяжу прыйдзецца ўзгадняць з кіраўніком арганізацыі, у якой навучаецца студэнт або школьнік. Такія дазволы будуць афармляцца ў выглядзе ўнутранага загаду ці іншых распарадчых дакументаў, паведамляе БелТА са спасылкай на міністэрства.

З 25 ліпеня накіроўванне навучэнцаў за мяжу будзе ажыццяўляцца з пісьмовага дазволу кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны навучаюцца. Паказаныя дазволы будуць афармляцца ў выглядзе ўнутранага загаду ці іншых распарадчых дакументаў.

Раней кіраўнікам адпаведных структур Міністэрства адукацыі штогод неабходна было ўзгадняць больш за 2,5 тыс. такіх накірункаў.

Апошнія навіны