BE RU EN

Распаўсюдніку беларускіх кніг далі год «хатняй хіміі»

  • 10.07.2012, 10:25

Прысуд у дачыненні да Алеся Яўдахі агучылі ў аўторак у Кастрычніцкім раённым судзе сталіцы.

Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў буйным памеры, прысудзіўшы да года «хатняй хіміі» са спагнаннем 57 мільёнаў рублёў «прычыненай шкоды», перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97org, Яўдаха адпраўляў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым ўгледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Ён пачаўся ў мінулым годзе і быў прыпынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася - каля 230), былі зачытаны ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.

Апошнія навіны