BE RU EN

Міліцыянта-безбілетніка шукае ГУУС (Відэа)

  • 8.06.2012, 11:52

ГУУС Менгарвыканкама праводзіць праверку па факце размешчанага ў Інтэрнэце відэа пра тое, як кантралёр злавіў ў грамадскім транспарце безбілетнага міліцыянта.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

«Без увагі гэта відэа не застанецца», - заявіў ён.

Ластоўскі сказаў, што высвятляюцца абставіны таго, што адбылося - калі і дзе гэта здарылася, а таксама асоба супрацоўніка міліцыі.

http://naviny.by/js/player.swf

Апошнія навіны