BE RU EN

Статут ВКЛ вярнуўся ў Беларусь (Фота)

  • 7.06.2012, 17:12

У Нацыянальным гістарычным музеі ў Менску сёння прайшла яго ўрачыстая перадача беларускім уладальнікам.

Статут будзе перавезены ў Магілёў, дзе ён будзе захоўвацца ў Музеі гісторыі горада, піша «Наша Нiва».

Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены ў 45 тысяч даляраў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай даслалі ахвярадаўцы з розных рэгіёнаў краіны, а рэшту сумы - 30 тысяч даляраў - ахвяравала кампанія «Альпары».

Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута.

Апошнія навіны