BE RU EN

Адваката Саннікава не выпусцілі з Беларусі

  • 6.06.2012, 17:19

Адвакатцы былога палітвязня Марыне Кавалеўскай забаранілі выезд з Беларусі.

Як стала вядома charter97.org, сёння Марына Кавалеўская не змагла выехаць у Вільню, куды накіроўвалася разам з мужам і маленькім дзіцём з асабістымі мэтамі. На мяжы ёй у пашпарт паставілі штамп «Выезд з краіны забаронены».

Марына Кавалеўская звязвае забарону на выезд са спецыфікай спраў, якія яна вядзе.

Нагадаем, што самога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава сёння таксама затрымалі на мяжы па шляху ў Вільню. Палітыка, якога пасля паўтарох год зняволення нядаўна вызвалілі з турмы, падвергнулі скурпулёзнаму дагляду, але ўсё ж такі выпусцілі з краіны.

Фота «Радыё Свабода»

Апошнія навіны