BE RU EN

Amnesty International назвала Пачобута вязнем сумлення

  • 27.06.2012, 14:12

Міжнародная праваабарончая арганізацыя запатрабавала вызваліць журналіста.

«Журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца пад пагрозай турэмнага зняволення на тэрмін да пяці гадоў за крытыку прэзідэнта Беларусі. Ён з'яўляецца вязнем сумлення і арыштаваны ў сувязі з ажыццяўленнем свайго права на свабоду выказвання меркаванняў», - гаворыцца ў тэрміновым заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International (пераклад - ПЦ «Вясна»).

«Карэспандэнт польскай газеты Gazeta Wyborcza і выбітны актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут быў арыштаваны 21 чэрвеня ў сваёй кватэры ў заходнебеларускім горадзе Гродна. Яго абвінавачваюць у «паклёпе на Прэзідэнта» паводле Артыкула 367 (2) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у сувязі з публікацыяй артыкулаў у беларусіх незалежных СМІ. Афіцыйнае абвінавачванне, між тым, яшчэ не прад’яўленае. Ён можа быць зняволены на тэрмін да пяці гадоў.

У сваіх атрыкулах Анджэй Пачобут крытыкаваў судовы працэс і вырак у справе Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія былі расстраляныя ў сакавіку 2012 года ў сувязі з серыяй тэрарыстычных актаў у Беларусі. Ён таксама выступіў з крытыкай пазіцыі Прэзідэнта Лукашэнкі ў дачыненні да Еўрапейскага Звяза і рэакцыі беларускіх уладаў на хвалю «маўклівых пратэстаў» у краіне.

21 чэрвеня ў ягонай кватэры быў праведзены ператрус, у выніку чаго ягоны камп’ютар і дакументы былі канфіскаваныя. У сакавіку 2011 года Анджэй Пачобут быў абвінавачаны ў «абразе Прэзідэнта» і «паклёпе на Прэзідэнта» ў сувязі з публікацыяй артыкулаў у Gazeta Wyborcza. 5 ліпеня 2011 года ён атрымаў тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання пакарання.

Amnesty International лічыць арышт Анджэя Пачобута з’яўляецца часткай працяглай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў з боку беларускіх уладаў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, адбылося безпрэцэдэнтнае паграшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Вядучыя апазіцыйныя дзеячы былі затрыманыя і асуджаныя ў выніку несправядлівых судовых пасяджэнняў. НДА, актывісты грамадзянскай супольнасці і журналісты па-ранейшаму зазанаюць пераслед у сувязі з крытыкай уладаў», — гаворыцца ў заяве.

Amnesty International звяртаецца да ўсіх зацікаўленых асобаў і арганізацыяў з заклікам звяртацца да беларускіх уладаў, патрабуючы «неадкладнага і безумоўнага вызвалення Анджэя Пачобута», а таксама «забеспячэння гарантыяў на свабоду выказвання меркаванняў у адаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі ў галіне правоў чалавека».

Апошнія навіны