BE RU EN

Справу жлобінскага «тэрарыста» перадаюць у суд

  • 27.06.2012, 10:44

Старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў чакае, што крымінальная справа жлобінскага «тэрарыста» будзе перададзеная ў суд на працягу 10 дзён.

«На працягу 10 дзён справа будзе перададзеная ў суд. Як толькі скончыцца псіхалагічная экспертыза, так і паступяць у суд», - заявіў журналістам у сераду ў Менску В.Зайцаў, піша «Інтэрфакс».

Паводле яго, у цяперашні час праходзіць псіхалагічная экспертыза.

«Гэта нескладаная крымінальная справа, яна практычна завершаная, паколькі ў наяўнасці ўсе доказы спробы здзяйснення акта тэрарызму», - дадаў В.Зайцаў.

Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97.org, 24 мая ў Гомельскай вобласці быў затрыманы мужчына, які спрабаваў падарваць аддзяленне міліцыі ў адным з райцэнтраў рэгіёну.

У масцы з надпісам на арабскай мове і з ужываннем ёмістасцяў з запальнай сумессю і самаробнай выбухной прылады магутнасцю каля пяці кілаграмаў у трацілавым эквіваленце ён «спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў падпаддзялення МУС па месцы іх дыслакацыі», паведамляў тады КДБ.

Па факце здзяйснення злачынных дзеянняў УКДБ па Гомельскай вобласці была ўзбуджаная крымінальная справа.

Апошнія навіны