BE RU EN

Журналіста «Еўрарадыё» судзяць за «дробнае хуліганства»

  • 22.06.2012, 15:13

Раніцай Паўла Свярдлова затрымалі 5 невядомых і зараз судзяць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы.

Журналіста «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без якіх-небудзь тлумачэнняў закінулі ў мікрааўтобус ў 10 гадзін раніцы 22 чэрвеня. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, невядома. Але ў 14 гадзін журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 17.1 за «дробнае хуліганства».

Між тым, з абеду каля офіса радыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным, вельмі падобны да таго, на якім невядомыя забіралі Паўла Свярдлова.

Апошнія навіны