BE RU EN

Лукашэнка абвясціў сябе месіяй

  • 22.06.2012, 13:58

Дыктатар зноў заявіў, што нібыта выратаваў краіну, адвядучы яе ад прорвы.

«Напэўна, Гасподзь нас выратаваў, мы пачалі шукаць выйсце, у тым ліку палітычнае. Я памятаю часы, калі мы фарміравалі Канстытуцыю і ўводзілі пасаду прэзідэнта краіны, прэзідэнта, «зрэзанага», так, як хацелася шматлікім групам нашых людзей, асабліва эліце», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, наведваючы Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, размаўляючы з маладымі грамадазнаўцамі.

Лукашэнка сказаў, што ў той час «усе хацелі слабага прэзідэнта, тут аб'ядналіся ўсе: і камуністы, і фашысты, і нацыяналісты». «Прэзідэнта абралі, і мне давялося мадэрнізаваць Канстытуцыю, дзе прэзідэнт павінен быць прэзідэнтам», - адзначыў А.Лукашэнка.

Паводле яго, «старэйшае пакаленне не забылася на Беларусь ўзору «ліхііх 90-х», калі абвалілася эканоміка, быў параліч улады, беспрацоўе і галеча». «Мы балансавалі на краі прорвы», - канстатаваў дыктатар.

«На шчасце, мне давялося быць прэзідэнтам у той перыяд, калі прыйшлося выцягваць краіну за вушы, з той дрыгвы, у якую мы трапілі», - сказаў А.Лукашэнка.

У цяперашні час, паводле яго, «нашая мэта - стварыць дзяржаву, якой будуць ганарыцца не толькі нашыя дзеці, але і мы павінныя ганарыцца гэтай дзяржавай». «Не хачу казаць пра асаблівасці, а некаторыя называюць гэта феноменам развіцця нашай краіны. Давайце не будзем занадта сябе ўзвялічваць. Давайце казаць, што мы развіваемся сваім шляхам, асаблівым шляхам», - адзначыў кіраўнік.

«І правільна робім мы ці не, а я лічу - правільна, але гэта мы лічым - сучаснікі. А нас ацэняць пакаленні, якія прыйдуць пасля нас. Яны нам дадуць ацэнку - правільна мы дзейнічалі, ці не. Але калі ёсць паляпшэнні - значыць, гэта адзін са шляхоў, па якім мы павінныя былі прайсці», - заявіў дыктатар.

Апошнія навіны