BE RU EN

Анджэя Пачобута арыштавалі за артыкулы на charter97.org (Відэа)

  • 21.06.2012, 18:09

(абноўлена) Супраць журналіста завялі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць па артыкуле «паклёп на прэзідэнта».

Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы на сайтах charter97.org і «Беларускі партызан». У іх журналіст выказваў меркаванне, што Лукашэнка паўплываў на вынік судовай справы аб выбуху ў менскім метро, калі былі прысуджаныя да смерці Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў.

Пачобута арыштавалі ў ягоным доме. Паводле папярэдняй інфармацыі, справу вядзе следчы Арсеній Нікольскі.

У доме журналіста правялі ператрус. Канфіскавалі кампутары. Потым Пачобута павезлі на допыт, аднак ён адмовіўся адказваць на пытанні. Пасля гэтага журналіста адвезлі ў гарадзенскую турму.

Анджэй Пачобут - карэспандэнт польскай «Газеты выборчай» у Беларусі. 5 ліпеня 2011 года Ленінскі суд Гродна ўжо асудзіў журналіста па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за ягоныя артыкулы і прысудзіў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Тады журналіста не пасадзілі ў турму (хоць ён адседзеў у СІЗА тры месяцы да суда) толькі з-за ціску з боку Захаду, у прыватнасці, Польшчы.

Як распавяла жонка журналіста Аксана Пачобут «Белсату», цяпер яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Абараняць Пачобута будзе адвакат Аляксандр Бірылаў.

Апошнія навіны