BE RU EN

Падатковая ўзялася за сваякоў Лябедзькі

  • 21.06.2012, 10:54

Ужо сёмы месяц вядзецца праверка падатковай інспекцыяй палітыка і ягонай сям'і.

«Мы на траіх маем 3 адміністрацыйных справы, - сказаў Анатоль Лябедзька прэс-службе АГП. - А вось зараз паведамленне аб прадастаўленні дэкларацыі аб прыбытках за восем гадоў атрымала сястра маёй жонкі і ейны муж. Гэта ўжо нагадвае мне тактыку выпаленай зямлі.

Сілавікі такім чынам хочуць стварыць дыскамфорт у адносінах нашай сям'і і сваякоў. Бо відавочна, што проста так звычайных людзей, досыць далёкіх ад палітыкі, правяраць, ды яшчэ за восем гадоў, ніхто не стане. Гэта адкрытая палітычная замова. І я думаю, што на гэтым спіс не будзе вычарпаны.

І мяне падобнае не здзіўляе. Застрашванне, ціск і іншыя брудныя прыёмы і правакацыі - гэта ўсё з арсенала сённяшняй улады. Яны думаюць, што такая сітуацыя будзе вечная. І гэта вялікая памылка. За ўсё прыйдзецца несці адказнасць».

Апошнія навіны