BE RU EN

Батура назваў пратэсты жаданнем жыць у «першабытным» грамадстве

  • 1.06.2012, 15:05

Старшыня Менаблвыканкама незадаволены выступамі супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода і кітайскага тэхнапарку.

«Нельга наладжваць народ супраць, калі мы хочам жыць у добрай, прыгожай краіне і зарабляць добрыя грошы. Калі мы вырашылі жыць першабытнаабшчынным ладам - ну, давайце будзем да яго паціху спаўзаць», - заявіў Барыс Батура ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску датычна выступленняў насельніцтва супраць будаўніцтва кітайскага тэхнапарку ў Смалявічах і смеццеперапрацоўчага завода ў Барысаве, піша «Інтэрфакс».

«Чаму такі ажыятаж падняўся вакол парку? Па смеццеперапрацоўчым заводзе ў Барысаве яшчэ няма прапрацовак, а ўжо подпісы збіраюць што «мы - супраць». Трэба, каб смецце пад нагамі ляжала», - абурыўся старшыня Менаблвыканкама. «Хіба добра, калі ў Менскім раёне 3 курганы звалкі? Гэта не паказчык для сталіцы. Трэба будаваць смеццеперапрацоўчыя заводы», - перакананы ён.

«Трэба аб'ектыўна падыходзіць да вырашэння пытанняў. Такія вытворчасці мы будзем будаваць, як бы гэтага не хацелася руху «Гавары праўду», ці як ён там завецца», - заявіў старшыня Менаблвыканкама.

Апошнія навіны