BE RU EN

Праваабаронцы: Волчаку помсцяць за публікацыю на Хартыі'97

  • 1.06.2012, 13:19

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла арышт Алега Волчака.

«24 мая 2012 года, Алег Волчак, кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», быў арыштаваны міліцыянтамі, якія абвінавацілі яго ў «лаянцы матам у грамадскім месцы». Пазней ён быў дастаўлены ў РУУС і прысуджаны да 9 сутак пазбаўлення волі судом Цэнтральнага раёна», - гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на ейным сайце (пераклад - charter97.org).

Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады безумоўна вызваліць Волчака, бо ягонае затрыманне з'яўляецца адвольным і звязанае выключна з ажыццяўленнем ягоных законных правоў на свабоду выказвання меркавання. Праваабаронцы ўпэўненыя, што яго арышт звязаны з публікацыяй на сайце charter97.org ад 21 мая, у якой Волчак пісаў пра жорсткае збіццё міліцыянтамі мірных дэманстрантаў. Праваабаронца ахарактарызаваў такія паводзіны міліцыі як крымінал.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў.

Апошнія навіны