BE RU EN

Паўночная Карэя абвясціла сябе ядзернай дзяржавай

  • 30.05.2012, 17:42

Улады Паўночнай Карэі ўнеслі папраўкі ў Канстытуцыю, упершыню адкрыта заявіўшы аб тым, што КНДР з'яўляецца ядзернай дзяржавай.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на паўночнакарэйскі сайт Naenara.

Вярхоўны народны сход КНДР унес папраўкі ў Канстытуцыю яшчэ ў мінулым месяцы, каб ушанаваць памяць памерлага лідара краіны Кім Чэн Іра, гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, Паўночная Карэя правяла ядзерныя выпрабаванні ў 2006 і 2009 гадах. Акрамя таго, у міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі не выключаюць, што ў бліжэйшы час КНДР зноў можа правесці падземнае ядзернае выпрабаванне.

Апошнія навіны