BE RU EN

Помнік Леніну дэмантавалі з-за крывых ног (Фота)

  • 30.05.2012, 13:12

Помнік Уладзіміру Леніну, які стаяў на плошчы Язэпа Корсака ў цэнтры Глыбокага, зняты з пастамента і вывезены ў невядомым кірунку.

Як паведамляе сайт Westki.info, у манумента былі крывыя ногі, з-за чаго экскурсаводы называлі яго самым недарэчным Леніным ў Беларусі.

У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Глыбоцкага райвыканкама паведамілі, што помнік будзе адпраўлены на рэстаўрацыю. Месца, куды яго паставяць, пакуль нібыта «не вызначанае». Па неафіцыйнай інфармацыі, Ленін ўжо не вернецца ў цэнтр Глыбокага.

Апошнія навіны