BE RU EN

Звольнены яшчэ адзін генерал МУС

  • 29.05.2012, 16:03

Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка вызвалены з пасады начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама.

Найдзенка звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сіл па ўзросце з правам нашэння усталяванай формы адзення і знакаў адзнак. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 29 мая.

Да прызначэння ў Віцебск Найдзенка займаў пасаду намесніка начальніка ГУУС Менска - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і правапарадку. Асабіста кіраваў разгонам акцый апазіцыі.

Апошнія навіны