BE RU EN

Пад цягнік кінуўся яшчэ адзін беспрацоўны

  • 24.05.2012, 13:32

Малады хлопец скончыў жыццё самагубствам пад коламі цягніка Маладзечна - Кена.

Аб гэтым БелТА паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

У Маладзечанскае АУСТ па тэлефоне ад дзяжурнай па станцыі Смаргонь удзень 23 мая паступіла паведамленне, што на 860-м кіламетры перагона Залессе-Смаргонь кінуўся пад грузавы цягнік № 2777 Маладзечна-Кена мужчына.

Загінулы - непрацуючы жыхар Смаргоні 1988 года нараджэння. Малады чалавек сядзеў на рэйках. Убачыўшы, што па іншым шляху набліжаецца таварняк, ён перабег праз чыгуначнае палатно і кінуўся пад колы цягніка.

Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду не атрымалася і хлопец загінуў на месцы.

Апошнія навіны