BE RU EN

Экс-амбасадар Ізраіля ў Беларусі прызнаны вінаватым у дапамаганні Ліберману

  • 21.05.2012, 14:29

Гарадскі суд Ерусаліма прызнаў Зэева Бэн-Ар'е вінаватым у перашкодах правасуддзю.

Зэеў Бэн-Ар'е быў прызнаны вінаватым у перадачы сакрэтных дакументаў Міністэрства юстыцыі Ізраіля міністру замежных спраў Авігдору Ліберману. Дакументы тычыліся расследавання фактаў атрымання апошнім хабараў ад бізнесмэнаў у памеры мільёнаў даляраў, паведамляе ізраільскі інфармацыйны партал ynetnews.com (пераклад - charter97.org).

Былы амбасадар Ізраіля ў Беларусі быў прызнаны вінаватым у межах угоды аб прызнанні віны за свае дзеянні. Пракуратура патрабуе для Зэева Бэн-Ар'е пакарання ў выглядзе 6 месяцаў грамадскіх прац.

Апошнія навіны