BE RU EN

«Белая Русь» прапануе закрываць партыі за заклікі да санкцый

  • 6.04.2012, 0:19

Пралукашэнкаўскае аб'яднанне «Белая Русь» прапануе ўвесці «адказнасць» для палітычных партый і арганізацый.

З адпаведнымі прапановамі выступілі кіраўнікі рэгіянальных структур РГА.

«Адной з эфектыўных мер уздзеяння можа стаць прыпыненне дзейнасці той партыі, лідары якой заклікаюць ўвесці санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь. Тым больш што такая практыка ўжо ёсць, і заканадаўствам Расеі, заканадаўствам Рэспублікі Казахстан такая мера прадугледжаная», - сказала 5 красавіка ў вячэрнім выпуску навін тэлеканала «Беларусь 1» прадстаўніца адной з раённых арганізацый Менска «Белай Русі», паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, 4 красавіка канал «Беларусь-1» паведаміў, што працаўніца Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Марына Цыбліенка падала ў суд пазоў у дачыненні да менскага палітыка Віктара Івашкевіча. Ён заклікаў еўрапейскія кампаніі ўвесці эмбарга на беларускія нафтапрадукты. Цыбліенка патрабуе ад Івашкевіча 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, які нібыта нанеслі ёй асабіста выказванні апазіцыянера. Цыбліенка працуе аператарам ЭВМ у цэху № 12, які займаецца парапаветраным забеспячэннем вытворчасці, прафсаюзная актывістка.

Апошнія навіны