BE RU EN

Вываз паліва ў баках у Літву абмяжуюць

  • 5.04.2012, 13:02

Разглядаецца пытанне па кантролі за вывазам паліва.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Па словах Юрыя Брыткова, на сённяшні дзень польская мытная служба кантралюе колькасць паліва, якое вывозіцца з Беларусі ў баках, аднак на літоўскім напрамку дадзенага кантролю няма. «І адной з прычын чэргаў на літоўскім напрамку з'яўляецца вываз паліва з Беларусі», - сказаў ён падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Над тым, як змяніць сітуацыю, зараз думае не толькі мытная служба. Зацікаўленыя дзяржорганы рыхтуюць свае прапановы. «Разглядаецца пытанне менавіта па кантролі за вывазам паліва, - падкрэсліў прадстаўнік ДМК. - Калі будуць аднолькавыя нормы вывазу паліва па ўсёй тэрыторыі знешняй мяжы, натуральна, транспартныя плыні будуць размяркоўвацца раўнамерна».

Апошнія навіны