BE RU EN

Беларус зрабіў фурор на конкурсе «Украіна мае талент» (Відэа)

  • 3.04.2012, 10:36

Зала стоячы апладыравала спеваку з Жодзіна Яўгену Літвінковічу.

29-гадовы Яўген Літвінковіч стаў адкрыццём конкурсу «Украіна мае талент», які транслюе тэлеканал СТВ. Украінскае тэлебачанне распавядае пра саліста студыі Жодзінскага гарадскога Дома культуры, які ў сябе на радзіме неаднаразова спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну, але пасля чарговага расчаравання вырашыў заняцца бізнесам, піша «Наша Ніва».

Зрэшты, казаць пра тое, што ён не спрабуе больш свае сілы ў Беларусі, не зусім дакладна. Так, год таму ён не прайшоў у фінал расейскага конкурсу «NEW WAVE». І тым не менш, спявак ў гэтым годзе прымае ўдзел у музычным праекце тэлеканала АНТ «Акадэмія талентаў».

А таксама спрабуе свае сілы на ўкраінскім конкурсе. Чацвёрты сезон «Украіна мае талент» можа стаць для яго зорным. Апошні куплет ягонай песні «Sweet People» шматлікія гледачы віталі стоячы.

Апошнія навіны