BE RU EN

Рэнэ Фазэль настойвае на правядзенні ЧС па хакеі з дыктатарам

  • 28.04.2012, 18:06

Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне аб правядзенні міжнароднага першынства-2014 у Беларусі.

Пра гэта прэзідэнт федэрацыі Рэнэ Фазэль напісаў у сваім лісце нямецкім дэпутатам ад партыі вольных дэмакратаў Біджану Джыр-Сараю і Патрыку Курту ў адказ на іхні зварот, перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на Frankfurter Allgemeinen Zeitung.

Па ягоных словах, «дыскрымінацыя любога сябра федэрацыі па палітычных, расавых ці рэлігійных матывах не дапушчальная». Рэнэ Фазэль спаслаўся на «фундаментальныя прынцыпы» Міжнароднага алімпійскага камітэта і палітычную нейтральнасць спорту.

Нямецкія парламентарыі зрабілі зварот у МФХ дзеля таго, каб месца правядзення чэмпіянату было перанесенае ў іншую краіну, бо ў Беларусі шырока парушаюцца фундаментальныя правы чалавека.

Нагадаем, Кангрэс IIHF павінен у маі разгледзець пытанне пераносу Чэмпіянату свету па хакеі з Менска.

Апошнія навіны