BE RU EN

Нашэсце кітайцаў у Менску (Фотафакт)

  • 20.04.2012, 15:42

Чарговы флэш-моб правялі 20 красавіка актывісты «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

У людных месцах беларускай сталіцы - каля Камароўскага рынку, ЦУМа, на праспекце Пераможцаў і каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, пішуць naviny.by.

На гэты раз яны паднялі тэму «кітайскіх інвестыцый» і верагоднага наплыву ў Беларусь кітайскіх спецыялістаў і працаўнікоў у сувязі з меркаваным будаўніцтвам тэхнапарку ў Смалявічах. Змадэляваўшы сітуацыю, калі «гасцей з Паднябеснай» стане нашмат больш, чым карэнных жыхароў «сінявокай», моладзевыя актывісты ўпрыгожылі гарадскія скульптуры традыцыйнымі «кітайскімі капялюшыкамі» і плакатамі з надпісамі «Час вывучаць кітайскую», «600 000 кітайцаў зменяць наш горад».

Затрыманых падчас «кітаізацыі» не было. Ні адзін помнік не пацярпеў, калі не ўлічваць нанесеную ім маральную шкоду.

Апошнія навіны