BE RU EN

На мяжы з Літвой вялізныя чэргі з машын

  • 20.04.2012, 11:48

Стаяць у іх даводзіцца па 5 - 6 гадзін.

Чэргі на ўезд у Беларусь утварыліся і на памежным пункце «Катлоўка», і на «Каменным логу». У чэргах шмат аўтамабіляў з Расеі. Таксама ў чэргах на ўезд у Беларусь стаіць шмат машын з транзітнымі нумарамі.

Па словах карэспандэнта «Еўрарадыё», непасрэдна на памежным пункце ён на працягу гадзіны назіраў, як стаяла тры аўтамабілі. За ўвесь час да іх не падышоў ні адзін з прадстаўнікоў літоўскіх памежных служб.

Апошнія навіны