BE RU EN

Чарговы пратакол за распаўсюд газет

  • 20.04.2012, 11:20

Віцебская міліцыя зноў затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфо».

Актывіста кампаніі Сяргея Соўпеля затрымалі пры выхадзе з пад'езду дома № 37 па вуліцы Чкалава. Яго даставілі ў Першамайскае РАУС г. Віцебска, дзе пратрымалі больш за тры гадзіны, паведамляе сайт nash-dom.info.

Актывісту выдалі копію пратаколу, у якім сказана, што ён распаўсюджваў газету «Наш Дом». Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 29,9 ч.2 КаАП РБ, «незаконны распаўсюд друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Апошнія навіны