BE RU EN

Павел Севярынец не вызвалены ўмоўна-датэрмінова

  • 20.04.2012, 10:11

Хоць, па словах супрацоўнікаў спецкамендатуры № 7 вёскі Куплін, стаў на шлях «цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення».

Палітвязень Павел Севярынец падпадаў пад умоўна-датэрміновае вызваленне 19 красавіка - пасля адбыцця паловы тэрміна без парушэнняў дысцыпліны. Але, як кажа Севярынец, у нас дзейнічаюць не законы, а дзейнічаюць загады. Напрыклад, сёння палітвязні сядзяць, а заўтра іх могуць вызваліць: грунтоўна або беспадстаўна, як беспадстаўна саджалі ў турму. Супрацоўнікі спецкамендатуры самі не разумеюць, што да чаго і толькі паціскаюць плячыма, маўляў, як толькі, дык адразу, піша ПЦ «Вясна».

На думку Паўла, па логіцы трэба чакаць нейкіх парцыённых вызваленняў перад запланаванымі падзеямі. Так у канцы месяца разглядаецца беларускае пытанне ў Брусэлі, 17 мая - разгляд пытанняў пра хакей, а ў чэрвені павінныя быць абвешчаныя парламенцкай выбары. «Праўда, гэта яшчэ не факт. Паколькі ў нас здзяйсняецца ўсё не паводле логікі. І ў любы момант могуць быць закручаныя гайкі», - адзначыў Севярынец.

Апошнія навіны