BE RU EN

Лазавік «дазволіў» байкот

  • 16.04.2012, 13:53

Сакратар кішэннага Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што беларускае заканадаўства не забараняе байкот выбараў.

«У межах закона ніякіх перашкод для байкатавання няма. Хочаш - ідзі на выбары, хочаш - не ідзі. Выбары ў нас вольныя, і кожны грамадзянін сам вызначае, ісці яму на выбары ці не ісці, за каго з кандыдатаў галасаваць», - сказаў ён.

Лазавік адзначыў, што ў Беларусі не забароненыя і заклікі да байкоту выбараў, хоць раней у заканадаўстве прысутнічала норма, якая забараняе такія дзеянні. «Зараз заклікі, напрыклад, да байкоту датэрміновага галасавання гучаць на выбарах часта. А вось заклікі, якія гучалі на прэзідэнцкіх выбарах, калі некаторыя кандыдаты заклікалі на несанкцыянаваныя і нават забароненыя мерапрыемствы, - гэта ўжо парушэнне заканадаўства», - заявіў ён.

Як паведамлялася раней, шэраг апазіцыйных арганізацый, у тым ліку кампанія «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэты па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і «Беларускі рух», ужо заявілі аб намеры байкатаваць парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў верасні гэтага года, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны