BE RU EN

У Слоніме запатрабавалі вызваліць усіх палітвязняў (Фота)

  • 16.04.2012, 12:19

15 красавіка дэмакратычныя актывісты Слоніма правялі акцыю на беразе ракі Шчара, прысвечаную беларускім палітвязням.

Яны віталі вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі, а таксама нагадвалі пра астатніх зняволеных, якія да гэтага часу застаюцца ў турмах, піша ПЦ «Вясна».

На ваду актывісты выпусцілі каля 100 папяровых караблікаў з надпісам «Свабоду палітвязням!». Па Шчары караблікі паплылі ў Нёман, каб паведаміць беларусам, што ў турмах Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца палітвязні, якіх Слонімцы патрабуюць неадкладна вызваліць.

Апошнія навіны