BE RU EN

Краіны АДКБ павялічаць закупкі расейскай зброі ўдвая

  • 12.04.2012, 11:14

Саюзнікі Расеі па АДКБ атрымаюць зброю і тэхніку на 500 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер генеральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа, перадае «Інтэрфакс».

«Расея, якая з'яўляецца адным з вядучых экспарцёраў і вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння, на 1 студзеня 2012 года мае партфель абаронных замоваў ад саюзнікаў па АДКБ на суму 500 млн даляраў», - сказаў ён.

Па ягоных словах, партфель замоваў перавысіў аналагічныя паказчыкі дзвюхгадовай даўніны амаль у два разы.

Бардзюжа дадаў, што аснову экспарту ўзбраенняў дзяржавам-сябрам АДКБ складаюць найбольш сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што паміж дзяржавамі-сябрамі АДКБ функцыянуе механізм ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, які прадастаўляе шэраг прэферэнцый, і дзяржпастаўкі ўзбраенняў ажыццяўляюцца па ўнутрыдзяржаўных коштах.

Апошнія навіны