BE RU EN

Развітанне з Арынай Вячоркай пройдзе 12 красавіка

  • 11.04.2012, 15:37

Яно адбудзецца ў чацвер у Пятра-Паўлаўскай царкве Менска.

12:30—13:30 пройдзе адпяванне, 13:30—14:30 — грамадзянская паніхіда. Пахаваная Арына Вячорка будзе ў Міханавічах. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў ейны сын Франак.

Як нагадвае «Еўрарадыё», вядомая грамадская дзяячка памерла ў Вільні 9 красавіка.

Арына Вячорка - адна з заснавальніц беларускага адраджэнскага руху. Яна - сузаснавальніца першага беларускага нефармальнага аб'яднання новага часу «Беларуская спеўна-драматычная майстроўня», якое дзейнічала ў 1980-1985 гг., а таксама моладзевага аб'яднання «Талака».

З 1993 года Арына Вячорка займалася адраджэннем рыцарскага руху ў Беларусі. Яна - заснавальніца і кіраўніца Беларускага рыцарскага клуба, потым клуба «Вялікае княства».

Аматарам музыкі Арына Вячорка вядомая як стваральніца першага праекта гістарычнай музыкі «Легенды Bялікага Kняства» (2000-2001), альбома гістарычнай музыкі «Старажытная зямля» (2005), серыі «Беларуская музычны калекцыя». Таксама яна выступала арганізатаркай больш чым 100 канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі «Легенды Вялікага Княства», «Старадаўняя музыка Беларусі І Еўропы» і інш.

Апошнія навіны