BE RU EN

Выстава «Лісты: Мужнасць і боль» ў эстонскім парламенце (Фота)

  • 10.04.2012, 15:39

Сябар Парламента Эстоніі, спецыяльны дакладчык ПАРЕ па Беларусі Андрэс Херкель, адкрыў сёння фотавыставу Андрэя Дубініна «Лісты. Мужнасць і боль ».

Выстава звязаная з падзеямі беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2010-га года: на выставе можна ўбачыць вытрымкі з лістоў да сваіх сем'яў палітычных зняволеных, а таксама партрэты іхніх сваякоў падчас чытання гэтых лістоў. Фотаздымкі паказваюць сем'і беларускіх дысідэнтаў, іхніх мужоў і жонак, бацькоў, братоў і сясцёр, якія чакаюць сваіх родных дома.

Андрэс Херкель выказаў надзею, што фотаздымкі, выстаўленыя каля ўваходу ў залу пасяджэнняў парламента, прыцягнуць увагу сябраў Рыйгікогу да беларускіх праблем.

Выстава была арганізаваная моладзевай арганізацыяй «Адкрытая Рэспубліка», групай падтрымкі Беларусі і грамадзянскай ініцыятывай «Вызваленне».

Апошнія навіны