BE RU EN

Новая песня Лявона Вольскага «Сто гадоў самоты» (Відэа)

  • 10.04.2012, 14:46

На канцэрце ў Нью-Ёрку ў бруклінскім кафэ Status Quo Ante Lounge Лявон Вольскі выканаў новую песню «Сто гадоў самоты».

«Песня атрымалася дэпрэсіўная з аднаго боку, а з другога ўсё ж аптымістычная, - кажа Вольскі «Нашай Ніве». - Натхніла мяне сітуацыя ў краіне, як яна мяне натхніла і на іншыя песні. Мы цяпер рыхтуем «Сто гадоў» у студыі, і, натуральна, песня будзе гучаць па-іншаму. Там будуць цяжкія гітары, цяжкі гук - як я люблю. Мы ўжо запісвалі яе, але пакуль вынік нам не падабаецца. Таму пакуль што песня будзе існаваць у такім вось бардаўскім, «бруклінскім» выглядзе».

Апошнія навіны