BE RU EN

Беларускіх наймітаў абвінавачваюць у нападзе на мірных жыхароў Лівіі

  • 10.04.2012, 9:39

Двое беларусаў паўсталі 9 красавіка перад лівійскім судом па абвінавачванні ў дапамаганні былому дыктатару.

Іх вінавацяць у падрыхтоўцы запуску ракет класа «зямля-паветра», падаўленні народных паўстанняў і нападах на мірных жыхароў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на AFP.

Разам з беларусамі судзяць таксама двух расейцаў. Як паведаміў лівійскі палкоўнік Алі аш-Шэйкі, беларусы і расейцы праходзяць па той жа справе, што і 20 грамадзянаў Украіны, затрыманых у верасні.

«Яны абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы запускаў ракет класа «зямля-паветра», чыёй мэтай былі самалёты НАТА, задача якіх заключалася ў абароне мірных жыхароў, - паведаміў Алі аш-Шэйкі.

Палкоўнік дадаў, што расейскія, украінскія і беларускія грамадзяне таксама абвінавачваюцца ў аказанні дапамогі рэжыму Муамара Кадафі, падаўленні народных паўстанняў і ў нападах на мірных жыхароў.

Па ягоных словах, усе падсудныя прыбылі ў Лівію па ўласнай ініцыятыве і ўлады Расеі, Беларусі і Украіны не аказвалі ціск на сваіх грамадзянаў.

Апошнія навіны