BE RU EN

Памерла Арына Вячорка

  • 10.04.2012, 9:20

Яна сышла з жыцця ў Вільні 9 красавіка.

У аэрапорце ў Вільні 5 красавіка з Арынай здарыўся інсульт. З таго часу яна заставалася ў коме, перадае «Радыё Свабода».

Арына Вячорка - беларускі педагог, грамадская і культурная дзяячка, ініцыятарка адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі.

Па адукацыі матэматык. Скончыла аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці «гісторыя педагогікі»; Вышэйшую школу грамадскіх навук па спецыяльнасці «менеджэр культуры» (Познань).

Працавала ў беларускіх школах Менска, у Лабараторыі філасофіі і гісторыіадукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Аўтарка артыкулаў па гісторыі беларускай педагогікі, гісторыі матэматыкі і тэхнікі Беларусі для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «Гісторыі беларускай навукі і тэхнікі». Склала двухтомную бібліяграфію гісторыі беларускай педагогікі.

Засталіся дзеці - Радаслава, юрыстка; Франак, журналіст, грамадзкі актывіст; Ружана, школьніца. Унук Даніла.

Апошнія навіны