BE RU EN

Беларусы правялі шэсце і мітынг у Варшаве (Фота)

  • 26.03.2012, 13:25

25 сакавіка беларусы Варшавы адсвяткавалі Дзень Волі.

Раніцай яны сустрэліся ля Ронда Вашынгтона, адкуль калона з сарака чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі накіравалася шэсцем да дошкі памяці генерала войска Беларускай Народнай Рэспублікі Булак-Булаховіча. Перад прысутнымі выступілі Анатоль Міхнавец і Зміцер Бародка. Ля дошкі былі пастаўленыя свечкі і бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе сайт collaboration.org.ua.

Далей калона рушыла да каралеўскага палаца, дзе ў неба былі выпушчаныя паветраныя шары колераў нацыянальнага сцяга Беларусі.

Пазней святкаванне працягнулася ў нефармальнай атмасферы не беразе ракі Вісла.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі «Беларуская Нацыянальная Памяць», «Еўрапейская Беларусь» і Ігар Коктыш.

Апошнія навіны