BE RU EN

Невядомы «замініраваў» цягнік Баранавічы - Гродна

  • 22.03.2012, 10:09

Міліцыя высвятляе асобу злачынца, які «замініраваў» 21 сакавіка цягнік у Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, у Слоніме касіру чыгуначнага вакзала патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў цягніку № 6287 паведамленнем Баранавічы - Гродна закладзенае выбуховае прыстасаванне. У ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў ніякіх выбухованебяспечных прадметаў у цягніку выяўлена не было.

Распачатая справа па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы).

Апошнія навіны