BE RU EN

Human Rights Watch: Спыніце расстрэлы ў Беларусі

  • 20.03.2012, 13:52

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікае ўлады зрабіць неадкладныя крокі да адмены смяротнага пакарання ў краіне.

«Беларускія ўлады павінныя правесці грунтоўнае і аб'ектыўнае расследаванне справы Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Паспешнае выкананне смяротных прысудаў пакідае без адказаў пытанні аб тым, ці не пакаралі смерцюі гэтых асоб па спехам сфабрыкаваным абвінавачванні», - сказаў Х'ю Уільямсан, дырэктар Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Таксама Amnesty International заклікае ўсіх сваіх прыхільнікаў пісаць на адрас адміністрацыі Лукашэнкі лісты з заклікамі ўвесці мараторый на выкананне смяротнага пакарання і патрабаваннямі выдаць цела Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава сем'ям для пахавання, перадае «Радыё Свабода».

Апошнія навіны