BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч павіншаваў Ёахіма Гаўка (Фота)

  • 19.03.2012, 16:59

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі добра знаёмы з новым прэзідэнтам Германіі - праваабаронцам з ГДР і былым лютэранскім пастарам Ёахімам Гаўкам.

«Мы неаднаразова сустракаліся ў Германіі і Польшчы. Я вельмі рады, што вялікі праваабаронца, вялікі змагар за правы чалавека, які зрабіў даступнымі архівы Штазі для насельніцтва Германіі, стаў прэзідэнтам. Мне вельмі прыемна было паслаць яму віншаванне, з нагоды абрання на гэтую пасаду», - сказаў Станіслаў Шушкевіч сайту charter97.org.

Апошнія навіны