BE RU EN

Кошты на некаторыя паслугі МТС выраслі больш чым на 20 адсоткаў

  • 12.03.2012, 10:53

Новыя кошты апублікаваныя на сайце МТС.

На тарыфах без абаненцкай платы значна вырас кошт хвілін. На тарыфным плане «Родны» ўнутрысеткавыя тэлефанаванні ў хатняй зоне падаражэлі на 23,1 адсотка - да 160 рублёў за хвіліну, астатнія ўнутрысеткавыя - на 12 адсоткаў - да 280 рублёў за хвіліну, тэлефанаванні ў іншыя сеткі - да 530 рублёў (10,4% ).

Абаненцкая плата на тарыфным плане «Выдатны» павялічылася да 17900 з14900 рублёў на месяц (20%). Кошт мінімальнай абавязковай платы за трафік для карыстальнікаў Р300 падняўся на 8,3% да 32500 рублёў у месяц. На тарыфным плане «Персона» на 25 адсоткаў падаражэлі ўнутрысеткавыя тэлефанаванні, іх кошт цяпер складае 75 рублёў за хвіліну. Кошт міжсеткавых тэлефанаванняў падняўся на 17 адсоткаў і складае 350 рублёў за хвіліну.

Павысіліся кошты і на інтэрнэт-пакеты 3G Канэкт: замест 12500 рублёў 3G Канэкт 100 МБ цяпер каштуе 15000 (20%), 3G Канэкт 1 ГБ - 40000 рублёў (14%), 3G Канэкт 3 ГБ - 80000 рублёў (6,7%) .

Раней кампанія паведамляла, што рост коштаў складзе не больш за 5 адсоткаў.

Апошнія навіны