BE RU EN

Бізнес: Якія выбары? Можна сесці ў турму

  • 9.02.2012, 15:45

Прадстаўнікі справавой супольнасці праяўляюць слабую зацікаўленасць адносна ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Пра гэта заявіў сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (РКП) Віктар Маргелаў 9 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Па ягоных словах, прычын нежадання прадстаўнікоў бізнсу ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах некалькі, перадае БелаПАН.

«Можна страціць бізнес ці наогул сесці ў турму», - падкрэсліў ён. Маргелаў адзначыў, што бізнес сумняецца ў сумленнасці і празрыстасці парламенцкіх выбараў. «Але нават калі прадстаўнік бізнесу патрапіць у парламент, шанцы, што ініцыятывы справавой супольнасці будуць рэалізаваныя, невысокія», - сказаў ён.

У сваю чаргу старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін заявіў аб неабходнасці правядзення рэформаў. Ён падкрэсліў, што многія прадпрымальнікі, якія ў свой час станавіліся парламентарыямі, пазней страцілі свой бізнес і ў яго не вярнуліся. «Яны сталі чыноўнікамі, якія ў 9.00 павінныя прыходзіць на працу, адпрошвацца, калі трэба кудысьці з'ехаць. Была поўная страта справавой ініцыятывы. Добра, што не твару і асобы», - сказаў Карагін.

Апошнія навіны