BE RU EN

У Слоніме эканомяць на ацяпленні

  • 9.02.2012, 15:41

Сотні жыхароў Слоніма тэлефануюць у мясцовае ЖРЭА з пытаннямі: чаму ў іхніх кватэрах на Брэсцкай вуліцы, вуліцах Скарыны, Таполевай, Яршова і іншых хвлодна ў кватэрах, тэмпература не перавышае +12-14 градусаў.

А на першых паверхах будынкаў яшчэ больш халодна. Адміністрацыя скаргі слонімцаў запісвае і накіроўвае сваіх супрацоўнікаў у тыя кватэры, адкуль гараджане тэлефанавалі і скардзіліся на холад. Але працаўнікі, калі прыходзяць на месца, не спяшаюцца рамантаваць непаладкі і даваць цяпло, паведамляе ПЦ «Вясна». Яны адкрытым тэкстам людзям кажуць, што ў кватэрах будзе стала такая тэмпература, таму што ў гэтым годзе ў параўнанні з мінулымі гадамі ў горадзе эканомяць ацяпленне. Таму і прахалодна ў кватэрах. Як жа так, дзівяцца гараджане, за кватэры мы плацім колькі трэба, а цяпла нам не даюць? Такая «эканомія» у горадзе ўзнікла ўпершыню.

Апошнія навіны