BE RU EN

У выніку выбуху пад Лагойскам загінуў мужчына (Фота)

  • 9.02.2012, 10:20

У выніку выбуху, які адбыўся ў сераду ў доме пад Лагойскам, загінуў мужчына, пацярпела 15 чалавек.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях рэспублікі.

«На месцы выбуху ў Лагойскім раёне пад заваламі знойдзены загінулы мужчына», - праінфармавалі ў МНС.

Як паведамлялася, у мінулую сераду ў МНС паступіла паведамленне аб бытавым выбуху ў трохпавярховым інтэрнаце ў в. Малінаўка Лагойскага раёна. У выніку выбуху адбылося абвальванне пліт перакрыццяў 2-га пад'езда, разбураныя перагародкі.

З-пад абломкаў супрацоўнікі МНС выратавалі чацвярых пацярпелых, усяго ў спісе пацярпелых - 15 чалавек. Чацвёра з іх знаходзяцца ў Лагойскай раённай лякарні.

Асноўнай версіяй таго, што здарылася спецыялісты лічаць выбух бытавога газу. Спецыяльная камісія высвятляе прычыны здарэння.

Апошнія навіны