BE RU EN

Беларусь можа забараніць увоз украінскіх сыроў

  • 8.02.2012, 14:59

Беларусь не выключае магчымасці забароны на ўвоз украінскіх сыроў услед за Расеяй.

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, адказваючы на пытанне БелТА.

«Хутчэй за ўсё, мы падтрымаем рашэнне расейскіх службаў», - сказала яна. Пытанне будзе абмяркоўвацца беларускімі ветслужбамі.

Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка ўчора заявіў, што Расея з 7 лютага ўводзіць забарону на ўвоз сыроў асобных украінскіх вытворцаў. У ходзе праверак, праведзеных у 62 суб'ектах Расеі, было адабрана 178 узораў украінскіх сыроў, з іх 38 не адпавядалі ўсталяваным нарматывам па жыракіслотным складзе. Раней намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Уладзімір Паўленка заяўляў, што ад Расеі не паступала ніякіх афіцыйных скаргаў на якасць ўкраінскіх сыроў і афіцыйных зваротаў з нагоды якасці малочнай прадукцыі ўкраінскай вытворчасці.

Апошнія навіны