BE RU EN

У Баранавіцкім раёне гарэла птушкафабрыка

  • 8.02.2012, 11:28

Падчас пажару 7 лютага цалкам згарэлі 2 гаспадарчыя пабудовы і ўся маёмасьць, што знаходзілася ў іх.

Пацярпелых няма. Як распавёў старэйшы інспектар прапаганды і навучання Баранавіцкага ГРАНС Міхаіл Мацяс, узгаранне адбылося на тэрыторыі аддзялення «Гарадзішча ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», паведамляе intex-press.by.

Пажар на птушкафабрыцы заўважыў адзін з мясцовых жыхароў, які і выклікаў ратавальнікаў. «Раніцай я ўстаў і выйшаў на двор, каб расчысціць снег, бачу - на тэрыторыі птушкафабрыкі нешта палае, адразу кінуўся ў дом і патэлефанаваў у пажарную службу», - кажа Віктар Іванавіч.

Па словах Міхаіла Мацяса, прычынай пажару сталі гарачыя вуглі, якія выпалі на падлогу з печкі-«буржуйкі». «Дзе ў гэты момант быў вартаўнік, і ці ёсць ягоная віна ў тым, што адбылося, яшчэ трэба праверыць», - кажа Міхаіл Мацяс.

Як адзначыў Міхаіл Мацяс, пажар быў ліквідаваны на працягу дваццаці хвілін, агнём цалкам знішчаныя 2 гаспадарчыя пабудовы.

Апошнія навіны