BE RU EN

Памежніка знайшлі павешаным

  • 6.02.2012, 14:24

Вайскоўца тэрміновай службы Гомельскага памежнага атрада знайшлі павешаным.

Цела было знойдзенае 2 лютага на адной з памежных заставаў.

Як паведаміла БелаПАН крыніца ў памежным атрадзе, загінулы - выхадзец з вёскі Камунар Буда-Кашалёўскага раёна 1988 года нараджэння. На заставу ён прыбыў для праходжання тэрміновай службы нядаўна. Малады чалавек быў жанаты, дзяцей не было.

Вядзецца следства, адна з версій смерці - самазабойства. Па службе малады чалавек характарызаваўся станоўча.

Апошнія навіны