BE RU EN

Правайдэр IPTel павялічвае кошты

  • 24.02.2012, 11:31

З 1 сакавіка 2012 года правайдэр AйПі Тэлкам павялічвае кошт тарыфных планаў на доступ у Інтэрнэт для фізічных і юрыдычных асоб.

«Прыняцце гэтага рашэння абумоўленае эканамічным становішчам у нашай краіне і істотным падаражэннем праграмнага забеспячэння і сеткавага абсталявання для аказання інтэрнэт паслуг. Нашая кампанія максімальна працяглы час утрымлівала нізкі кошт доступу ў Інтэрнэт у чаканні павышэння дабрабыту грамадзянаў краіны. Зараз мы вымушаныя перагледзець умовы прадастаўлення доступу ў Інтэрнэт для нашых кліентаў, і разлічваем на нашае далейшае супрацоўніцтва і разуменне», - паведамляе electroname.com са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Апошнія навіны