BE RU EN

У Windows 8 будзе беларускі моўны пакет

  • 22.02.2012, 16:21

Microsoft дадасць 14 новых моваў і дыялектаў у сваю будучую аперацыйную сістэму Windows 8, у тым ліку, беларускую мову.

Пра гэта паведамляе партал MyCE.com (пераклад - charter97.org).

Кіраўнік міжнароднай групы Windows Ян Гамільтан патлумачыў, што новыя моўныя пакеты разлічаныя на ключавыя рынкі, якія развіваюцца, на якіх працуе кампанія.

«Для нас важна забяспечыць карыстальніку магчымасць працаваць на той мове, якая для яго больш зручная», - сказаў Гамільтан.

У Windows 8 ўключана 13 новых моваў: панджабі і сіндская (Пакістан), курдская, уйгурская (Кітай), беларуская, кіньяруанда (Руанда), цігрынья (Эрытрэя, Эфіопія), таджыкская, валоф (Сенегал), кічэ (Гватэмала), чэрокі (ЗША), гэльская (Вялікабрытанія) і валенсійская (Іспанія). Акрамя таго, Гамільтан пацвердзіў, што ў Windows 8 з'явіцца брытанская версія ангельскай мовы.

Апошнія навіны