BE RU EN

Беларускія выцвярэзнікі даражэйiшыя за гасцініцы

  • 2.02.2012, 17:53

Рост стаўкі базавай велічыні з 35 да 100 тысяч рублёў з 1 красавіка 2012 года цягне засабой рост кошту розных паслуг дзяржустановаў.

Так, напрыклад, кошт начлегу ў выцвярэзніку цяпер складае 2,5 базавай велічыні,або 87,5 тысяч рублёў. Але ўжо праз два месяцы такі начлег абыйдзецца ў 250 тысяч, піша onliner.by.

Цікава, што, згодна з заканадаўствам, выдаткі кампенсуюцца асобай, змешчанай у медыцынскі выцвярэзнік, у добраахвотным парадку не пазней за адзін месяц з дня выпіскі з медыцынскага выцвярэзніка. Калі кампенсацыя не ажыццёўленая на працягу названага тэрміну, выдаткі спаганяюцца на падставе выканаўчага надпiсу натарыуса.

Варта адзначыць, што на аналагічную суму можна зняць аднамесны нумар на суткі ў адной са сталічных гасцініц эканом-класа. Кошты на такія нумары - ад 200 тысяч рублёў.

Апошнія навіны