BE RU EN

Зміцер Ус: Еўропа корміць дубінкі

  • 2.02.2012, 13:05

Па словах былога палітвязня, санкцыі павінныя быць пашыраныя, каб чыноўнікі ведалі, што яны займаюцца ў Беларусі беззаконьнем, і на гэта рэагуе Захад.

Зміцер Ус лічыць, што павінен быць яшчэ і эканамічны ціск на афіцыйны Менск. А скарачэнне санкцый - гэта тупік і шлях да Паўночнай Карэі.

«Еўропа цяпер корміць дубінкі, калі набывае нашыя нафтапрадукты, лекі, фарбы, хімвалакно і іншую прадукцыю. Уся валюта ідзе на падтрыманне рэжыму. І ў такім выпадку рэжым будзе вечным з эканамічнай падтрымкай Еўропы. А яшчэ і нашыя псеўдапалітыкі хочуць, каб яшчэ і санкцыі адмянілі адносна людзей, якія робяць беззаконне ў Беларусі. Гэта будзе поўнае пакрыццё беззаконня ў Беларусі», - сказаў Ус «Радыё Свабода».

Апошнія навіны